Беларуская Служба

Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік папярэдзіў улады Беларусі аб магчымай акупацыі з боку Расіі

26.02.2020 12:10
Ён сказаў, што калі Мінск не зможа вырашыць праблему дыпламатычным шляхам, то там таксама можа быць уварванне.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Яшчэ адзін высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік папярэдзіў улады Беларусі аб магчымай акупацыі з боку Расіі піша tut.by.

У інтэрв'ю radio.nv.ua, сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Беларусі пагражае «такая ж акупацыя, якая адбылася з часткамі Данецкай і Луганскай абласцей». На яго думку, «гэтая пагроза з боку Расійскай Федэрацыі даволі магутная».

Ён папярэдзіў, што калі Мінск у цяперашні час не зможа вырашыць праблему дыпламатычным шляхам, «я не выключаю, што там таксама можа быць уварванне».

Раней міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка ў інтэрвʼю чэшскаму часопісу Respekt нагадаў, як некалькі гадоў таму казаў некалькім беларускім журналістам, што, калі Беларусь хоча застацца незалежнай дзяржавай, то яе «чакае такая ж вайна, такія ж праблемы і такія ж пакуты, праз якія зараз праходзім мы, яны мне не паверылі. Магчыма, цяпер яны б ужо менш сумняваліся».

Кіраўнік МЗС сцвярджае, што Аляксандру Лукашэнку «некалькі разоў казалі, што беларускія салдаты будуць ваяваць»: «Наша рада гучыць так: калі на вас нападзе Расія, у вас ёсць дзве магчымасці. З дапамогай замежных партнёраў быць разумнымі і спакойнымі – і прайграць. Ці адразу ж пачаць ваяваць».

нг