Беларуская Служба

Пракурор запатрабаваў пакараць расстрэлам аднаго з фігурантаў справы аб забойстве двух пенсіянераў пад Слуцкам, якіх спалілі жыўцом

26.02.2020 14:20
Абвінавачаныя знаходзіліся ў стане алкагольнага апʼянення і жаданне атрымаць грошы на выпіўку было адзіным матывам нападаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/sema srinouljan

Пракурор запатрабаваў пакараць расстрэлам аднаго з фігурантаў справы аб забойстве двух пенсіянераў пад Слуцкам, якіх спалілі жыўцом, і замаху на жыццё трэцяй пенсіянеркі, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на Tut.by.

Пакурор Вадзім Лолуа падкрэсліў, што абвінавачаныя знаходзіліся ў стане алкагольнага апʼянення і жаданне атрымаць грошы на выпіўку было адзіным матывам нападаў.

Ён папрасіў асудзіць Віктара Скрундзіка да выключнай меры пакарання — расстрэлу, Віталя Мецежа — да 22 гадоў калоніі, Валянціна Бушніна — да 18 гадоў.

нг