Беларуская Служба

«Белнафтахім» набывае азербайджанскую нафту

27.02.2020 08:07
Кампанія дамовілася азербайджанскай Socar аб пастаўцы 160 тысяч тон нафты.
Аўдыё


«Белнафтахім» дамовіўся з азербайджанскай нафтавай кампаніяй Socar аб пастаўцы 160 тыс. т нафты. Аб гэтым паведаміў БелТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Здзелка з Socar прадугледжвае пастаўку двух танкераў нафты – гэта каля 160 тыс. т», – сказаў Аляксандр Цішчанка.

Ён растлумачыў, што ў Беларусь нафта будзе дастаўлена праз тэрыторыю Украіны па нафтаправодзе Адэса – Броды.

«У выніку ў сакавіку чакаем па паўночным напрамку два танкеры нафты і яшчэ два – па паўднёвым, а таксама пастаўкі па трубе ад шасці расійскіх кампаніяў», – дадаў прэс-сакратар.

Як паведамляў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, імпарт нафты ў Беларусь па нафтаправодзе Адэса – Броды пачнецца ў сакавіку. «Вядзецца работа па закупцы альтэрнатыўнай нафты з выкарыстаннем паўднёвага маршруту, з украінскай тэрыторыі.

Пастаўкі пачнуцца ў бліжэйшы час, у сакавіку. Памер – некалькі танкераў», – расказаў Уладзімір Сізоў. Паводле яго слоў, трубаправодная інфраструктура (нафтаправод Адэса – Броды) будзе выкарыстоўвацца як самы эканамічны, хуткі і надзейны транспарт.

У сакавіку чакаецца пастаўка ў порт Клайпеды 160 тыс. т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была куплена праз трэйдараў без прэміі.

юл