Беларуская Служба

Змітрака Бядулю перапахаваюць у Мінску

27.02.2020 17:18
У Мінск з казахскага Уральску прывезьлі парэшткі пісменьніка Змітрака Бядулі.
  . .   . 1929
Літаратурнае аб'яднанне «Узвышша». З. Бядуля ў цэнтры. 1929Грамадскі набытак

Бядуля памёр 3 лістапада 1941 года ў эвакуацыі і быў пахаваны на  Уральскіх гарадзкіх могілках. Дзе і калі адбудзецца перапахаваньне на радзіме, пакуль невядома, - паведамляе радыё Свабода.

«Казахскія ўлады ішлі нам насустрач ва ўсім і дапамагалі ў вырашэнні ўсіх праблем. Усяго ў працэдуры эксгумацыі і дастаўкі праху ў Беларусь было задзейнічана каля 40 чалавек»,— расказаў Аляксандр Сапега, Старшыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега.

Парэшткі даставілі ў Мінск увечары 26 лютага. Дакладны час і месца перапахавання пакуль не называюцца, аднак Сапега сказаў, што гэта будзе «ў вельмі годным месцы».

Паводле слоў Сапегі, перамовы аб перапахаванні класіка вядуцца з Мінгарвыканкамам і з Міністэрствам культуры. «Уражанні, што дзяржава не прымае ўдзелу – памылковыя, такія сур’ёзныя справы вырашаюцца разам, але робяцца ціха», – дадаў ён.

Змітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік) – аўтар рамана «Язэп Крушынскі», аповесці «Салавей», а таксама паэмаў, баек і апавяданняў. Ён памёр у 1941 годзе па дарозе ў эвакуацыю недалёка ад Уральска ў Казахстане.

яс