Беларуская Служба

Пасля месяца арышту Алеся Круткіна асудзілі яшчэ на 15 сутак

27.02.2020 15:16
Учора полацкі актывіст мусіў выйсці на волю пасля 30-суткавага арышту, але сёння быў новы суд.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Rikesh Attadip/Shutterstock.com

Учора полацкі актывіст мусіў выйсці на волю пасля 30-суткавага арышту, але сёння быў новы суд над Круткіным, і яму прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту, паведамляе ПЦ «Вясна».

Сябры кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія не дачакаліся вызвалення Круткіна ў Віцебску, занепакоеныя станам яго здароўя, бо пасля апошняга прысуду на 15 сутак актывіст проста ў залі суду абвясціў галадоўку. Ці трымаў ён галадоўку падчас адбывання пакарання ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання, таксама невядома.

Нагадаем, 12 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна за расклейку ўлётак на адміністрацыйных будынках горада. па артыкуле 23.34 КаАП. Наталля Спірыдонава атрымала 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў), а Алесь Круткін – 15 сутак арышту. Да гэтага актывіст адбываў 15-суткавы арышт за ўдзел у снежаньскай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі.

яс