Беларуская Служба

Беларусы трацяць амаль усё, што зарабляюць

28.02.2020 15:23
Сярод спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак на харчаванне беларусы трацілі 38% выдаткаў.
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

У Беларусі ў чацвёртым квартале 2019 года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1405,9 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах – 1511,4 рубля ў месяц, у вёсцы – 1129, 2, вынікае з дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця. Пра гэта «Тэлеграфу» паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1338,7 рубля ў месяц, з іх 1011,5 рубля (75,6%) прыпадала на спажывецкія выдаткі. Такім чынам, «на руках» застаецца 67,2 рубля.

Сярод спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак на харчаванне беларусы трацілі 38% выдаткаў, на куплю нехарчовых тавараў – 34,8%, на аплату паслуг – 24,4%.

вс