Беларуская Служба

Прыняты дакумент аб забароне аднаразовага пластыкавага посуду

28.02.2020 18:27
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFascinadora/Shutterstock

Устаноўлены пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне і продаж якога забараняецца ў аб'ектах грамадскага харчавання, паведамляе партал газеты «Звязда».

Гэта зроблена пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 19 лютага 2020 года № 14.

Згодна з дакументам, у пералік увайшлі наступныя віды аднаразовага пластыкавага посуду: палачкі для размешвання напояў, кубачкі, талеркі, трубачкі (саломінкі) для напояў, упакоўка для прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў (кантэйнеры, латкі, скрынкі, ланч-боксы, корэксы, слоікі, бутэлькі), за выключэннем упакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў, кубкі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

вс