Беларуская Служба

Польская кампанія PERN плануе пачаць рэверсныя пастаўкі нафты ва ўсходнім напрамку

28.02.2020 19:31
Паводле PERN, усходняя частка трубаправода «Дружба» павінна мець магчымасць перапампоўваць сырую нафту з Плоцка ў Адамава.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner

Аператар польскага ўчастка нафтаправода «Дружба» кампанія PERN паведаміла аб планах транспарціроўкі сырой нафты ва ўсходнім кірунку, паведамляе агенцтва БелТА.

Паводле PERN, усходняя частка трубаправода «Дружба» павінна мець магчымасць перапампоўваць сырую нафту з Плоцка ў Адамава. У цяперашні час транспарціроўка ідзе толькі ў зваротным кірунку. Мэта ў тым, заявіла кампанія, каб павысіць гібкасць лагістычнай сеткі і павысіць энергетычную бяспеку Польшчы. Кампанія ўжо пачала шукаць падрадчыка для гэтага праекта, гаворыцца ў паведамленні.

У кампаніі адзначылі, што рэверс на ўсходнім участку нафтаправода «Дружба» дасць магчымасць гнуткай і двухбаковай перапампоўкі нафты паміж базамі, што дазволіць абслугоўваць кліентаў у поўным аб'ёме і без збояў.

Раней першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга паведаміў, што дастаўка нафты ў Беларусь з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту ў 2019 годзе выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію.

вс