Беларуская Служба

Апазіцыя перанесла Усебеларускі кангрэс за незалежнасць

29.02.2020 08:11
Усебеларускі кангрэс за незалежнасць планавалася правесці 15 сакавіка.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Апазіцыя перанесла Усебеларускі кангрэс за незалежнасць. Рашэнне правесці мерапрыемства ў красавіку прынялі на пасяджэнні аргкамітэта мерапрыемства 27 лютага, паведамляе партал naviny.by.

Усебеларускі кангрэс за незалежнасць планавалася правесці 15 сакавіка. Меркавалася, што гэта будзе не столькі з'езд прадстаўнікоў палітычных партый, колькі вялікі збор прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага народа; заяўлялася пра ўдзел да 500 дэлегатаў. Правядзенне кангрэсу адкладзенае з-за арганізацыйных пытанняў.


вс