Беларуская Служба

Першыя палёты на знішчальніках Су-30СМ здзейснілі беларускія ваенныя лётчыкі

29.02.2020 14:59
Паводле крыніцы, тузін Су-30СМ абыдзецца Беларусі прыкладна ў 600 млн долараў.
Su-30SM
Su-30SMSergey Krivchikov/GFDL 1.2/Wikimedia Commons

Прынятыя на ўзбраенне ў Ваенна-паветраныя сілы беларускай арміі расійскія знішчальнікі Су-30СМ здзейснілі першыя палёты з аэрадрома баранавіцкай авіябазы, паведамляе партал naviny.by.

Аб падпісанні кантракту на пастаўку ў Беларусь дванаццаці знішчальнікаў Су-30СМ стала вядома 20 чэрвеня 2017 года. У мінулым годзе вытворца перадаў беларускаму боку чатыры самалёты: 13 лістапада прыбыла першая пара, 20 лістапада – другая.

Паводле інфармацыі расійскай газеты «Ведомости», тузін Су-30СМ абыдзецца Беларусі прыкладна ў 600 млн долараў. Гэта самы буйны разавы кантракт па закупцы Беларуссю ўзбраенняў у Расіі.
Перш чым падняць у неба новыя самалёты, пілоты прайшлі тэарэтычную падрыхтоўку, адзначае прэс-служба Міністэрства абароны.

Двухмесны Су-30СМ можа выкарыстоўвацца як для выканання баявых задач, так і для падрыхтоўкі лётчыкаў.
У мадэрнізаваным знішчальніку павялічана далёкасць выяўлення і апазнавання паветраных цэляў. Самалёт атрымаў магчымасць укамплектавання новымі высокадакладнымі відамі ўзбраення, якія могуць паражаць паветраныя, наземныя і марскія цэлі на далёкасці ў некалькі сотняў кіламетраў.

вс