Студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з Ірана, у якога выявілі каронавірус, а таксама тыя, хто кантактаваў з ім і хто цяпер знаходзіцца ў мінскай інфекцыйнай бальніцы, адчуваюць сябе здавальняюча. Пра гэта парталу tut.by сказала прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
«Цяпер ідзе актыўнае тэставанне аналізаў усіх прадстаўнікоў БНТУ – студэнтаў і выкладчыкаў. Пакуль што ўсе вынікі адмоўныя. Пацыент з Ірана і тыя, хто быў шпіталізаваны з ім у інфекцыйную бальніцу, адчуваюць сябе здавальняюча», – сказала Юлія Барадун.
У пятніцу, 28 лютага, Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што ў краіне пацверджаны першы выпадак заражэння каронавірусам. Тэсты паказалі яго наяўнасць у студэнта з Ірана. Ён вучыцца ў БНТУ і жыве ў кватэры, якую здымае. Разам са студэнтам былі шпіталізаваныя яго дзяўчына, яе бацькі і сястра. Таксама ў бальніцу трапілі 26 аднагрупнікаў хлопца і 7 выкладчыкаў.
вс