Беларуская Служба

Беларусь на Еўрабачанні прадставіць гурт VAL з песняй на беларускай

01.03.2020 08:47
Упершыню ў вызначэнні пераможцы ўдзельнічала міжнароднае журы.
 VAL
Гурт VALФота: euroradio.fm

Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" прадставіць дуэт VAL — Уладзіслаў Пашкевіч і Валерыя Грыбусава, перадае Еўрарадыё. Пра гэта стала вядома па выніках фіналу нацадбору, які прайшоў у найбуйнейшым павільёне "Беларусьфільма" і трансляваўся ў жывым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" 28 лютага.

Упершыню ў вызначэнні пераможцы ўдзельнічала міжнароднае журы. Побач з Дзмітрыем Калдуном, Зенай, Юрыем Селязнёвым і Вольгай Вараб'ёвай (гурт "Камерата". — Рэд.) беларускіх артыстаў ацэньваў Уільям Лі Адамс — заснавальнік Wiwibloggs — самага ўплывовага фэн-сайта "Еўрабачання", Алекс Панаі — грэка-кіпрыёцкі кампазітар і спявак, які двойчы прадстаўляў Кіпр на "Еўрабачанні", Талі Эшколі — прадзюсарка ізраільскіх адбораў на "Еўрабачанне", нарвежскі прадзюсар Сціг Карлсен а таксама Джаана Левіева-Соер — глоўная па "Еўрабачанні" ў Балгарыі.

VAL з беларускамоўнай песняй "Да відна" (словы напісаў Мікіта Найдзёнаў. — Рэд.) атрымалі па 10 балаў і ад журы, і ад гледачоў. Па 18 балаў у Яна Яраша і CHAKRAS.

"Еўрабачанне — палітычны конкурс, і спяваць па-беларуску на ім для нас — прынцыповая пазіцыя", — распавялі музыкі VAL у размове з Еўрарадыё яшчэ падчас першага этапу нацыянальнага адбору. 

эж