Беларуская Служба

У Беларусь прыбывае марская пяхота Яе Вялікасці

01.03.2020 11:42
Сумеснае трэнаванне беларускіх міратворцаў з падраздзяленнем марской пяхоты Вялікай Брытаніі пройдзе з 1 па 14 сакавіка. 
Парадны разлік Узброеных сіл Беларусіфота: ВаенТБ Беларусі/screen/youtube.com

Беларусь і Вялікая Брытанія правядуць сумесныя вайсковыя вучэнні. Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве абароны, перадае тэлеканал Белсат.

Сумеснае трэнаванне беларускіх міратворцаў з падраздзяленнем марской пяхоты Вялікай Брытаніі пройдзе з 1 па 14 сакавіка. Вучэнні маюць назву Winter Partisan.

Мерапрыемства праходзіць у рамках падрыхтоўкі міратворчай роты 103 Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН.

29 лютага ў Беларусь ужо прыбылі брытанскія вайскоўцы са складу перадавой групы суправаджэння рыштунку.

Прыбыццё асноўнага складу брытанскіх марскіх пяхотнікаў адбываецца 1 сакавіка.

эж