Беларуская Служба

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргу старшыні БНФ

01.03.2020 14:37
Скарга тычылася двух штрафаў, якія Кастусёў лічыць парушэннем свабоды мірных сходаў.
Ryhor Kastusiou
Ryhor KastusiouPolskieRadio.pl

Рыгор Кастусёў скардзіўся на штрафы за Дзень Волі і варту ля рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах, паведамляе Радыё Свабода.

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў ліст Камітэту правоў чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў аб тым, што ягоная скарга была зарэгістраваная 7 студзеня пад нумарам 3690/2019, а копія скаргі накіраваная беларускім уладам, каб тыя маглі даць адказ па сутнасці.

Скарга тычылася двух штрафаў, якія Кастусёў лічыць парушэннем свабоды мірных сходаў. У 2016 годзе яго аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (на той момант – 420 рублёў) за арганізацыю мінскга мітынгу на Дзень Волі; у 2018 годзе Кастусёва аштрафавалі на 35 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дзейнасці рэстарана «Поедем поедим» пад мемарыяльным комплексам Курапаты.

У каментары прэс-службе партыі Кастусёў кажа: ён ведае, што ўлады не выконваюць рашэнні Камітэту правоў чалавека, але ўлады «вельмі нервова ставяцца да гэтых скаргаў». Ён перакананы, што з улікам ранейшых рашэнняў Камітэту « у рэшце рэшт колькасць перарасце ў якасць».

эж