Беларуская Служба

У Беларусі прайшлі экалагічныя пратэсты

02.03.2020 10:52
Першы дзень вясны ў Беларусі адзначыўся экалагічнымі пратэстамі адразу ў двух гарадах: у Берасці і Светлагорску.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Niek Verlaan from Pixabay/CC0

Каля сотні берасцейскіх праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу традыцыйна сабраліся на плошчы Леніна, паведаміў ПЦ "Вясна".

Актывісты дзяліліся апошнімі навінамі пра дзяржаўную экалагічную экспертызу шкоднага прадпрыемства, якае мае неўзабаве адбыцца, збіралі подпісы пад заявай генеральнаму консулу РФ Ігару Канякіну. Гэта заява складзена супраць выказванняў расійскага эксперта К. Фрыдмана, які нядаўна прапанаваў проста запусціць завод, а затым ужо паглядзець, да якіх наступстваў гэта прывядзе.

Па плошчы было шмат журналістаў і блогераў, якія фіксавалі падзеі. Некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў форме папярэджвалі прысутных аб адказнасці за парушэнне Закона «Аб масавых мерапрыемствах». Затрыманняў не было.

У Светлагорску, дзе мясцовыя ўлады нядаўна засакрэцілі планы кантролю навакольнага асяроддзя і ўплыву на здароўе насельніцтва завода беленай цэлюлозы, ініцыятыўная група грамадзян сабралася на цэнтральнай плошчы горада.

Каардынатарка ініцыятыўнай групы за чыстае паветра ў Светлагорску Алена Маслюкова, распавяла аб тым, што ўсе афіцыйныя заявы пра нібыта вырашаную праблему з заводам беленай цэлюлозы ў Якімавай Слабадзе пад Светлагорскам – не болей чым папулізм. УЯкімавай Слабадзе і Светлагорску як смярдзела раней, так смярдзіць і зараз.

юл