«Адным з прыярытэтных напрамкаў зʼяўляецца аптымізацыя і ўдасканаленне бізнес-працэсаў на аснове ўкаранення сучасных лічбавых тэхналогій. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўкараненню мікрапрацэсарных сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі. Па гэтых інвестпраектах праводзіцца замена ўстарэлых устройстваў рэлейнай электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакіроўкі на мікрапрацэсарныя. Гэту работу БЧ ажыццяўляе пры развіцці інфраструктуры і электрыфікацыі ўчасткаў Асіповічы-Жлобін-Гомель, Жлобін-Калінкавічы», – паведамілі Белта ў прэс-цэнтры БЧ.
Усяго за апошнія гады Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю на 18 станцыях. На больш як 200 км чыгуначных ліній праведзена замена рэлейнай аўтаблакіроўкі на мікрапрацэсарную. На гэты час БЧ завяршае работы па ўкараненні мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі Калінкавіцкага вузла.
Сістэма электрычнай цэнтралізацыі забяспечвае кіраванне стрэлкамі і святлафорамі. Яна прызначана для кіравання рухам паяздоў і манеўровай работай на станцыі.
юл