У Беларусі няма дамоўленасцяў з буйнымі расійскімі пастаўшчыкамі нафты, паведамляе «Еўрарадыё». Пра гэта распавёў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў. «Мы ні для каго не закрываем магчымасці па працы з Рэспублікай Беларусь, – цытуе словы Рыбакова БелТА. – Мы працягваем шчыльна кантактаваць і весці перамовы з вялікімі кампаніямі. Але пакуль няма тых дамоўленасцяў, на якія мы разлічваем».
Старшыня канцэрна «Белнафтахім» нагадаў, што актыўна ідзе праца «па іншых напрамках», у тым ліку і «па самым шырокім расійскім вектары». У Мінску спадзяюцца на супрацоўніцтва з невялікімі расійскімі кампаніямі.
Пра гэта ішла гаворка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла ў аўторак. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што з Расіі Беларусь магла б атрымліваць 40-50% нафты, астатні аб'ём – праз парты краін Балтыі і Украіны. Лукашэнка агучыў праект арганізацыі паставак нафты з Літвы і Латвіі па «трубе», якую трэба дабудаваць за «паўтара-два гады».
вс