Беларуская Служба

Беларуская IT-кампанія ахвяравала 10 тыс. долараў мінскай інфекцыйнай бальніцы

03.03.2020 14:29
Заснавальнік і кіраўнік кампаніі распавёў СМІ, што цудоўна разумее медыцынскіх работнікаў, бо яго маці працуе ўрачом. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

IT-кампанія Andersen перавяла 22 тысячы беларускіх рублёў мінскай інфекцыйнай бальніцы. Пра гэта яна напісала ў Facebook з заклікам да іншых ахвяраваць даступныя ім сумы, паведамляе партал газеты «Звязда».

Andersen хоча даць магчымасць медпрацаўнікам «замовіць у аддзяленне хаця б піцу з колай, а не задавольвацца звыклай манкай і гарбатай, як гэта прынята». «Мы разумеем, што зараз, з рызыкай для ўласнага здароўя, яны працуюць не пакладаючы рук!» – адзначылі ў арганізацыі.

Заснавальнік і кіраўнік кампаніі Andersen Аляксандр Хоміч распавёў СМІ, што цудоўна разумее медыцынскіх работнікаў, бо яго маці працуе ўрачом. «Калі хворых – «па плане», працоўны дзень завяршаецца як звычайна, а калі іх – кожны, хто чхнуў, – ён можа і не скончыцца. Кітайцы бальніцу пабудавалі за тыдзень, нам таксама трэба яе пабудаваць. Як нейкі сімвал супрацьстаяння нашэсцю», – адзначыў ён.

Andersen – міжнародная аўтсорсінгавая кампанія, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і атрымала статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій.

вс