Беларуская Служба

Расія дазволіла транзіт праз сваю тэрыторыю грамадзянам краін СНД

23.03.2020 10:32
Адпаведнае распараджэнне ўрада РФ апублікавана на партале прававой інфармацыі Расіі.
Kreml
KremlAndrey Starostin/shutterstock.com

Абмежаванні на ўезд у Расію, уведзеныя на фоне распаўсюджвання каранавіруса з 18 сакавіка па 1 мая, не распаўсюджваюцца на грамадзян некаторых краін, у тым ліку Беларусі. Адпаведнае распараджэнне ўрада РФ апублікавана на партале прававой інфармацыі Расіі, паведамляе газета "Звязда".

Палажэнні пункта 1 гэтага распараджэння не прымяняюцца ў дачыненні да грамадзян дзяржаў - удзельніц СНД, якія прыбываюць у РФ праз паветраныя пункты пропуску і выязджаюць у дзяржавы свайго грамадзянства праз паветраныя пункты пропуску і іншыя пункты пропуску пры руху ў дзяржавы свайго грамадзянства іншымі відамі транспарту, –гаворыцца ў дакуменце.

Кабмін Расіі распарадзіўся забяспечыць пропуск гэтых грамадзян праз дзяржмяжу Расіі.

эж