Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы зафіксаваныя чарговыя гістарычныя максімумы, піша Свабода.
З мінулай пятніцы долар умацаваўся на 8 капеек і дасягнуў адзнакі 2,6396 рубля. Гэта найбольшы паказнік за ўвесь час існавання беларускай грашовай адзінкі.
Еўра дадаў 6 капеек і цяпер прадаецца па 2,8300 рубля. Гэта таксама абсалютны рэкорд.
Аслабеў адносна беларускай валюты толькі расійскі рубель — да 3,2698 за 100 адзінак.
Нацыянальны банк параіў банкам узважана вызначаць розніцу паміж курсамі куплі і продажу валюты. Цяпер у абменных пунктах банкі купляюць долар, пачынаючы ад 2,65-2,7 рубля, і прадаюць за 2,7-2,8. Еўра набываюць і прадаюць па цане каля 3 рублёў. У многіх выпадках замежнай валюты не хапае і па такім курсе.
ав