БТА Банк з 19 сакавіка прыпыніў крэдытаванне фізічных асоб, паведамляе сайт банка. Калі плануецца аднавіць выдачу крэдытаў, не паведамляецца, піша беларускі партал TUT.by.
Раней выдачу крэдытаў праз "арганізацыйныя і тэхнічныя прычыны" адмяніў Пріорбанк — з 21 па 23 сакавіка. Звестак пра тое, ці адновіцца выдача крэдытаў 24 сакавіка, на сайце банка пакуль што няма.
Тым часам БПС-Сбербанк часова спыніў выдачу картак растэрміноўкі КартаFUN.
эж