Беларуская Служба

Сёння – Дзень Волі

25.03.2020 11:26
25 сакавіка ў 1918 годзе, ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Мінску была сімвалічна абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння адзначаецца Дзень Волі. 102 гады таму, раніцай 25 сакавіка ў 1918 годзе, ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Мінску была сімвалічна абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Існуе меркаванне, што калі б не было БНР, то не было б БССР, і магло б не быць сённяшняй незалежнай Беларусі, піша «Наша Ніва».

У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі не адзначаецца. Затое ў грамадстве гэтая дата святкуецца. Сёлета бадай што ўпершыню за 30 гадоў, а на эміграцыі – упершыню за 70 гадоў мерапрыемствы адмененыя з-за пагрозы каранавіруса. Таму адзначэнне даты плануецца ў анлайн-фармаце.

А 18-й гадзіне прапануецца далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай тэлефонаў, камп'ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца а 18.00 на сайце Hodna.by і ва ўсіх сацыяльных сетках праекта.

вс