Беларуская Служба

У Мінску затрымалі журналіста Сяргея Сацука

25.03.2020 17:35
Людзі, якія назваліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі яго паказаць дакументы, а потым павезлі з сабой.
      Facebook
Фота з акаўнта Сяргея Сацука ў Facebook tut.by

У сераду, 25 сакавіка, у Мінску затрымалі галоўнага рэдактара анлайн-выдання "Ежедневник" Сяргея Сацука, паведамляе партал TUT.by.

Па словах калег, Сацука затрымалі ў грамадскім месцы. Людзі, якія назваліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі яго паказаць дакументы, а потым павезлі з сабой.

Сяргей Сацук здабыў шырокую вядомасць сваімі журналісцкімі расследаваннямі. Самым гучным з іх за апошні час стала расследаванне пра пастаўкі ў Беларусь незарэгістраванай вакцыны "Эўпента".

Жонка журналіста Жана Сацук распавяла, што Сяргей цяпер знаходзіцца ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў. Там ёй адмовіліся даць інфармацыю, на якой падставе затрыманы Сяргей.

У камітэце дзяржкантролю не пракамэнтавалі, ці маюць справу супраць журналіста.

эж