Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей збірае атрад валанцёраў для ўдзелу ў акцыі «Мы клапоцімся пра Вас», паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва ўстанове.
Дапамогу адзінокім пажылым людзям і інвалідам у дастаўцы на дом прадуктаў і лекаў ужо аказваюць супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання. Гатоўнасць дапамагчы выказалі таксама валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Далучыцца да акцыі могуць і неабыякавыя мінчукі. Для гэтага трэба зарэгістравацца па форме, размешчанай на сайце цэнтра, альбо на яго старонках ў сацсетях Facebook, «Вконтакте» і «Одноклассники».
Калі спатрэбіцца дапамога, з валанцёрамі абавязкова звяжуцца супрацоўнікі цэнтра сямʼі і дзяцей.
всбелар