Беларуская Служба

Выбраць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі можна толькі пакінуўшы нумар тэлефона

26.03.2020 16:37
Каб атрымаць доступ да галасавання, трэба будзе ўвесці нумар мабільнага тэлефона, на які прыйдзе СМС з кодам доступу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Antonio Guillem

З серады, 25 сакавіка, пачаў сваю працу сайт, на якім можна прагаласаваць за аднаго з трох кандыдатаў, якія прэтэндуюць на званне адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі. Пра гэта паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на Радыё «Свабода».

На сайце prezident21by.org можна аддаць свой голас за аднаго з трох кандыдатаў. Гэта Мікалай Казлоў (лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі), Вольга Кавалькова (сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»), Юрась Губарэвіч (старшыня руху «За свабоду»). 16 сакавіка сваю кандыдатуру зняў Павел Севярынец (сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»), а 17 сакавіка – Аляксей Янушкевіч (намеснік старшыні Партыі БНФ).

Каб атрымаць доступ да галасавання, трэба будзе ўвесці нумар мабільнага тэлефона, на які прыйдзе СМС з кодам доступу. Паўторна скарыстацца дадзеным нумарам будзе ўжо нельга.

Галасаванне будзе праходзіць двума спосабамі: можна будзе прагаласаваць «за» – такі спосаб залічыцца пры абрання адзінага кандыдата; а другі спосаб – можна прагаласаваць «за» двух упадабаных кандыдатаў і «супраць» ня ўпадабанага кандыдата – гэтыя вынікі ўлічвацца не будуць, але пакажуць, хто зʼяўляецца «кампраміснай фігурай».

«Удзельнікі галасавання даюць згоду на ўдзел у ініцыятыўнай групе адзінага кандыдата і лічаць удзел дзеючага кіраўніка дзяржавы ў выбарах незаконным», – удакладняецца на сайце.

вс