Беларуская Служба

Новыя выпадкі захворвання COVID-19 пацверджаны ў Беларусі

27.03.2020 12:23
На сёння ў Беларусі пацверджана ўжо 94 выпадкі каранавіруса COVID-19.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePhoto: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сёння ў Беларусі пацверджана ўжо 94 выпадкі каранавіруса COVID-19.
Як паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан на брыфінгу 27 сакавіка, 32 пацыента выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі, тэст на COVID-19 у іх даў адмоўны вынік, паведамляюць naviny.by.

Пад медыцынскім наглядам у карантыне, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, знаходзяцца 62 чалавекі. Усяго на сённяшні дзень у Беларусі праведзена каля 24 тысяч тэстаў на COVID-19.

Па стане на 25 сакавіка, па афіцыйных дадзеных, у Беларусі было адзначана 86 выпадкаў заражэння каранавірусам.

27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праца па супрацьдзеянні і прафілактыцы каранавіруса ў краіне ідзе: «Мы гэтым займаемся. Але толькі без шуму і пылу». Раней ён неаднаразова падкрэсліваў, што не падзяляе панічныя настроі ў свеце з нагоды каранавіруса. «Я каранавірус гэты называю няйначай як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, таму што разам з вамі перажыў шматлікія ўжо псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла», – заявіў ён 19 сакавіка на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі.

ав