На дабрачынны рахунак, адкрыты для барацьбы з каранавірусам Міністэрствам аховы здароўя, пералічана больш за Br500 тыс, сродкі накіруюць на закупку тэст-сістэм і лекаў, паведаміла намеснік міністра Алена Богдан, піша Інтэрфакс.
«Па дадзеных на 9 раніцы 27 сакавіка, на рублёвым рахунку было Br551 949, на валютным – 16 тысяч 122 еўра», – сказала Богдан на брыфінгу ў пятніцу ў Мінску.
Па словах намесніка кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у ведамстве створана рабочая група, якая «у прамым эфіры будзе вызначаць напрамкі, на якія будуць накіраваныя гэтыя сродкі».
Богдан адзначыла, што ў першую чаргу плануецца закупіць медработнікам ахоўную адзежу, а таксама стварыць неабходны запас тэст-сістэм на каранавірус і лекавых сродкаў.
Як паведамлялася, на гэтым тыдні Міністэрства аховы здароўя Беларусі адкрыла дабрачынныя рахункі для ахвяраванняў на барацьбу з COVID-19.
У Беларусі па стане на 27 сакавіка зафіксавана 94 выпадкі інфікавання новым вірусам.
ав