Беларуская Служба

Журналіста Сацука перавезлі з Акрэсціна ў СІЗА № 1, перадачы ён не атрымаў

27.03.2020 17:09
Галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука абвінавачваюць у атрыманні хабару.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Галоўны рэдактар онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук знаходзіцца ў мінскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, паведаміў БелаПАН са спасылкай на ягонага брата Аляксандра. Ён не ведае, ці будуць праводзіцца следчыя дзеянні ў дачыненні да брата, перадае Свабода.

«Нам нічога не паведамляюць, – адзначыў ён. – Учора адвакат пры мне тэлефанавала чалавеку, які кіруе следчай групай, ён сказаў, што ніякіх следчых дзеянняў з ім не плануецца. Тым ня менш яны яго забралі з ІЧУ і павезлі ў ДФР, а значыць, нешта ўсё ж было».

Брата Сяргея Сацука, а таксама журналістаў «Ежедневника» Вадзіма Сяховіча, Андрэя Аляксандравіча і галоўнага бухгалтара выдання 26 сакавіка дапыталі ў ДФР ў якасці сведак у справе, паведаміла БАЖ.

Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі Камітэту дзяржкантролю 25 сакавіка пад Мінскам, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазней стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагання, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры). Пасля допыту ў ДФР журналіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

26 сакавіка фінансавая міліцыя правяла ў офісе «Ежедневника» ператрус, канфіскавалі дакументы. Родныя і калегі Сацука звязваюць затрыманне з яго прафесійнай дзейнасцю. Напярэдадні «Еўрарадыё» апублікавала ліст, які Сацук прасіў агучыць у выпадку свайго арышту.

ав