Беларуская Служба

ЗША дапаможа Беларусі змагацца з каранавірусам

28.03.2020 09:24
Федэральны орган выканаўчай улады амерыканскага ўраду выдзяліць 1,3 мільёна доляраў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock/Maridav

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША дапаможа Беларусі змагацца з каранавірусам. Федэральны орган выканаўчай улады амерыканскага ўраду выдзяліць 1,3 мільёна доляраў, перадае Еўрарадыё. 

На афіцыйным сайце ведамства гаворыцца, сродкі пойдуць на фінансаваньне сістэмы аховы здароўя для барацьбы з COVID-19: падрыхтоўку лабараторый, паляпшэнне дыягностыкі віруса і іншыя мерапрыемствы. 

У сувязі з пандэміяй каранавіруса  Дзяржаўны дэпартамэнт і Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці вылучылі 274 мільёна долараў на дапамогу дзясяткам краінам, сярод якіх апынулася і Беларусь. 

эж