Беларуская Служба

З 30 сакавіка Расія цалкам закрывае сухапутную мяжу з Беларуссю

29.03.2020 09:32
Забарона не тычыцца дыпламатаў і членаў іх сем'яў, фельд'егераў і кур'ераў дыпламатычнай сувязі, а таксама членаў афіцыйных дэлегацый, якія выязджаюць з краіны.
Kreml Moskwa
Kreml Moskwapixbay

Гаворка ідзе пра аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змяшаныя пункты пропуску праз мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Абмежаванне ўступіць у сілу з 0:00 30 сакавіка, піша газета "Звязда".

Забарона не тычыцца дыпламатаў і членаў іх сем'яў, фельд'егераў і кур'ераў дыпламатычнай сувязі, а таксама членаў афіцыйных дэлегацый, якія выязджаюць з краіны.

Працягнуць прапускаць праз мяжу расіян - кіроўцаў грузавых аўтамабіляў міжнародных зносін, членаў экіпажаў рачных судоў, цягніковыя і лакаматыўныя брыгады міжнародных чыгуначных зносін.

эж