Беларуская Служба

Лукашэнка: Вучэнні НАТО ля межаў Беларусі – гэта не бразганне зброяй

30.03.2020 15:15
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускія ўлады не ўспрымаюць вучэнні заходніх краін як пагрозу.
Siły NATO
Siły NATOspecnaz/ Shutterstock

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення – намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Паўла Ціханава. Пра гэта паведамляе «Тэлеграф».

Галоўнай тэмай абмеркавання сталі вучэнні НАТА «Абаронца Еўропы 2020».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускія ўлады не ўспрымаюць вучэнні заходніх краін як пагрозу.

«Я не хацеў бы, каб гэта ўспрымалі як бразганне зброяй з нашага боку. Мы на сённяшні дзень вучэнні НАТА, якія праводзяцца ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў, так не ўспрымаем», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што беларуская «разведка даложыць, якая там сітуацыя, і мы абмяркуем гэтае пытанне, а таксама зробім далейшыя крокі па рэагаванні на тое, што адбываецца ля нашых межаў».

вс