У Беларусі на 30 сакавіка праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам, у выпадку неабходнасці пацыентаў шпіталізуюць для далейшага назірання і абследавання, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Як інфармуе Радыё «Рацыя», за мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144 чалавекі, у тым ліку тыя, хто меў кантакты з носьбітамі інфекцыі. На цяперашні момант выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў найбліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на каранавірус раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.
вс