Беларуская Служба

Памерла настаўніца ў капыльскім раёне, дзе ўспыхнуў каранавірус

01.04.2020 10:21
У Капыль яе даставілі ў цяжкім стане, таму нават не пераводзілі ў Мінск.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/LAURENT GILLIERON

Пра гэта паведамляе “Наша ніва”, спа чылаючыся на кола, блізке да медыкаў, так і ад мясцовых жыхароў. «Памерла, павязуць у Мінск на крэмацыю», — сказалі газеце ў Доктаравічах.

Яшчэ 29 і 30 сакавіка ў вёсках Доктаравічы, Новыя Доктаравічы і Вуглы Капыльскага раёна працавалі медыкі ў касцюмах спецадзення. Людзей папярэджвалі пра тое, што не трэба выходзіць на вуліцу без патрэбы. У многіх жыхароў бралі мазкі на каранавірус. Частку людзей пасля адправілі ў бальніцы Мінска, Барысава і Капыля.

Сярод першых хворых з пнеўманіяй была настаўніца англійскай мовы Наталля Арлова 1949 года нараджэння. У Капыль яе даставілі ў цяжкім стане, таму нават не пераводзілі ў Мінск. Яе жыццядзейнасць падтрымлівалі з дапамогай адзінага ў раёне апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Школу ў Доктаравічах закрылі на каранцін, многіх дзяцей вазілі ў раённы цэнтр, каб здаць аналізы.

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык у размове з «Нашай Нівай» адзначаў, што Наталля Арлова сапраўды была шпіталізавана, але на цяперашні момант не ведаў яе стану. «Нас не інфармуюць», — казаў мясцовы начальнік Сяргей Пілішчык.

«Усе каментары па каранавірусе дае міністр аховы здароўя. Прэс-служба дасць вычарпальную інфармацыю. Каранціну на тэрыторыі раёна няма, у нас ходзіць транспарт, працуюць усе аб’екты», — сказаў Сяргей Пілішчык 31 сакавіка.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», усе іншыя пацыенты ў Капылі пачуваюць сябе нармальна, пагрозы іх жыццю няма.

эж