Крымінальная справа галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука перададзеная ў Следчы камітэт, паведаміў афіцыйны прадстаўнік дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Пасля ацэнкі «справы Сацука» Следчы камітэт прыме рашэнне аб выстаўленні абвінавачання.
У сваю чаргу дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю заклікала ўлады неадкладна вызваліць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука, і нагадала пра абавязак выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай дэпутатамі Еўрапарламенту.
юл