Беларуская Служба

У Беларусі 300 чалавек з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй

03.04.2020 12:55
Большасць беларусаў перакананая, што сітуацыя з распаўсюдам хваробы будзе толькі пагаршацца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Tytus Żmijewski

«У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых на COVID-19. Большасць выпадкаў – гэта выяўленыя кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў», – паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер у краіне 300 заражаныя каранавіруснай інфекцыяй. У большасці выпадкаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 11 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Іх стан ацэньваецца як стабільны.

Зарэгістравана 4 выпадкі смерці пацыентаў ва ўзросце, у якіх былі шматлікія хранічныя захворванні, паводле папярэдніх даных, ускладненыя каранавіруснай інфекцыяй. Паправіліся і выпісаны з медычных устаноў 46 пацыентаў. Усяго пад медычным наглядам як кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў знаходзяцца 9 тысяч 299 чалавек.

Пры гэтым 62% беларусаў лічаць, што сітуацыя з каранавірусам пагоршыцца. 59% мяркуе, што сістэма аховы здароўя ня зможа дапамагчы ўсім у Беларусі. Гэта вынікае з апытання праведзенага SATIO 26–27 сакавіка пра сітуацыю з пандэміяй каранавірусу У Беларусі. Вынікі даследавання апублікаваў партал Thinktanks.by.

юл