У Беларусі на 6 красавіка зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя ў сваім Telegram-канале. Медыкі дадаюць, што ў гэтых пацыентаў былі шматлікія хранічныя захворванні, усклданеныя каранавірусам, перадае Еўрарадыё.
На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. Гэта пераважна асобы першага кантакту. На момант правядзення тэстаў, якія выявілі каранавірус, гэтыя людзі былі ўжо ў стацыянарных лякарнях. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.
Вылечыліся 53 чалавекі.
За апошнія двое сутак з лякарняў выпісана 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.
эж