Беларуская Служба

У Беларусі ўводзяцца абмежаванні на наведванне лясоў

07.04.2020 15:33
Рашэнне прынятае ў звязку са складаным пажаранебяспечным становішчам у краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz Ylvers z Pixabay /CC0

Першыя абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя на тэрыторыі Мазырскага і Столінскага раёнаў.

У гэтых рэгіёнах склаўся IV клас пажарнай небяспекі: стаіць гарачае, сухое надворʼе, адсутнічаюць ападкі, пажар можа здарыцца ад любой іскры, – паінфармавала прэсавая служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

У наступныя дні абмежавальныя меры могуць быць уведзеныя і ў іншых рэгіёнах Берасцейскай і Гомельскай абласцей, папярэджваюць улады.

юл