Сёння беларускія чыноўнікі загаварылі пра голад, які можа ўдарыць па людзям з-за пандэміі. Таму сельская гаспадарка – найважнейшы элемент, на які неабходна звярнуць увагу.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь, піша Tut.by.
- Нафта нафтай, але яе на стол не падасі. Пытанне харчавання, як я ўжо сказаў, стаіць востра. Таму я патрабую ў самыя кароткія тэрміны завяршыць пасяўную кампанію. Увесь цыкл сельгасработ на працягу года ўзяць на вельмі жорсткі кантроль. Гэта тычацца памочнікаў прэзідэнта і ўпаўнаважаных па абласцях. Гэта задача №1, і важнейшай за яе няма. Бо, як у нас тут кажуць вакол: каранцін, каменданцкая гадзіна і іншае. Слухайце, гэта прасцей за ўсё, гэта мы зробім на працягу сутак, але жэрці што будзем?
юл