Беларуская Служба

Беларусы ўцякаюць ад віруса ў Viber

07.04.2020 17:21
Кампанія адзначыла, што за апошнія некалькі тыдняў актыўнасць карыстальнікаў прыкладання шматразова ўзрасла.
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz Gerd Altmann z Pixabay/CC0

Самыя папулярныя функцыі цяпер – групавыя чаты і аудыёзванкі. Пра гэта паведамілі ў кампаніі.

Сёння карыстальнікі праграмы адпраўляюць на 134% больш паведамленняў у групавых чатах у параўнанні з апошняй тыднем студзеня, а колькасць групавых выклікаў, атрыманых сярэднім карыстальнікам, павялічылася на 370%. Сярэдняя колькасць праглядаў пастоў у супольнасцях вырасла на 78%.

З пачатку ўспышкі каранавіруснай інфекцыі:
колькасць новых штодзённых актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце ў сакавіку павялічылася на 18%;
колькасць новых карыстальнікаў, штодня якія рэгіструюцца ў дадатку, вырасла на 25%;
карыстальнікі сталі даўжэй размаўляць – сярэдняя працягласць званка ў дадатку павялічылася на 35% і адпраўляць на 75% больш відэа.

Паказнікі выкарыстання Viber у Беларусі таксама растуць па ўсіх ключавых функцый: карыстальнікі сталі адпраўляць на 10% больш паведамленняў.

Пры гэтым 127% перададзенага кантэнту прыпадае на відэапаведамленні, 31% на аўдыё і 36% на фота. На 16% павялічылася колькасць паведамленняў, адпраўленых у групавых чатах.

Колькасць аудыёзванкоў паміж двума карыстальнікамі вырасла на 6%, а відэазванкоў – на 18%. Пры гэтым іх працягласць павялічылася на 19% і 33% адпаведна (на 1 хвіліну больш). Групавых званкоў стала больш на 117%.

Таксама ўзрасла папулярнасць супольнасцяў. Зараз іх праглядаюць на 20% больш карыстальнікаў. Колькасць актыўных падпісчыкаў узрасла на 24%, а допісы цяпер атрымліваюць на 31% больш упадабаек.

юл