Вайскоўцы каля Лепелю разгортваюць палявы шпіталь на выпадак, калі каранавірус выйдзе з-пад кантролю. Шпіталь ствараюць з вайсковых намётаў, але з усімі неабходнымі камунікацыямі, перадае тэлеканала Белсат, спасылаючыся на рэгіянальны партал orsha.eu.
Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Юрцава, што пад Воршай, рыхтуюць пад інфікаваных на каранавірус, напярэдадні тут выпісалі ўсіх планавых пацыентаў. Гэтая больніца належыць абласному выканаўчаму камітэту, і верагодна, сюды будуць дастаўляць інфікаваных з Віцебску і іншых гарадоў.
Раней кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра намер прыцягнуць да барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса вайсковых медыкаў.
У Беларусі на раніцу 7 красавіка налічваўся 861 выпадак заражэння каранавірусам, памерлі 13 чалавек.
эж