Беларуская Служба

Эксперты СААЗ наведалі тры медустановы Віцебска

10.04.2020 14:55
Папярэдняе заключэнне пра сітуацыю з SARS-CoV-2 у краіне яна зробіць 11 красавіка.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сёння азнаёміліся з працай трох устаноў аховы здароўя ў Віцебску, паведамляе «Звязда» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Прадстаўнікі СААЗ самі выбралі ўстановы, якія хацелі наведаць. Імі сталі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, абласная інфекцыйная бальніца і гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, у тэрапеўтычным корпусе якой знаходзяцца пацыенты з пнеўманіяй і каранавіруснай інфекцыяй.

Дэлегацыя СААЗ сустрэлася з кіраўніцтвам паўночнага рэгіёну і старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанідам Анфімавым. Эксперты пагутарылі са спецыялістамі Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і доктарам медыцынскіх навук, прафесарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Валерыем Сямёнавым. Пад яго кіраўніцтвам група навуковых супрацоўнікаў распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення SARS-CoV-2.

Місія СААЗ прыехала ў Беларусь 7 красавіка. Папярэдняе заключэнне пра сітуацыю з каранавірусам у краіне яна зробіць 11 красавіка.

вс