Міністэрства аховы здароўя Беларусі 17 красавіка зладзіла прэс-канферэнцыю, на якой уздымымаліся пытанні пандэміі COVID-19 і распаўсюду каранавірусу ў краіне. Міністр Уладзімір Каранік заявіў, што сітуацыя з каранавірусам кантраляваная, перадае Радыё Свабода.
«Эпідпрацэс развіваецца», казаў ён, «бо мы жывем у глабальным свеце» і некаторыя грамадзяне пакідаюць тэрыторыю краіны. Асноўная задача, сказаў ён, трымацца «тактыкі змякчэння, каб не перагружаць медыкаў».
«Тыя лічбы, якія я прывяду, не павінны стаць падставай для самазаспакаення», – папярэдзіў міністр.
На раніцу 17 красавіка ў Беларусі выявілі 4779 выпадкаў, плюс 575 за дзень.Больш за ўсё хворых у Мінску і Віцебскай вобласці. З пачатку эпідэміі каранавіруса ў Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, ад COVId-19 памерлі 42 чалавекі.
Агулам па краіне 419 медыкаў інфікаваныя каранавірусам новага тыпу. Сярод супрацоўнікаў хуткай дапамогі ў Мінску 90 выпадкаў заражэння, з іх 23 – медработнікі, якія ездзяць на выезды, астатнія – кіроўцы і абслуговы персанал, паведаміў Каранік. Ён запэўніў, што ўсе супрацоўнікі знаходзяцца цяпер пад наглядам. Цяжкіх выпадкаў няма.
эж