Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак абвясціў пра вылучэнне кандыдатуры намесніка памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕЗ Джулі Фішэр на пасаду амбасадара Злучаных Штатаў у Беларусі. Пра гэта паведамляе Наша ніва, спасылаючыся на прэс-службу Белага дома.
«Сёння прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў пра намер вылучыць на ключавыя пасады ў сваёй адміністрацыі наступных асоб: Джулі Фішэр, са штату Тэнэсі, [на пасаду] надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ЗША ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.
Фішэр, прафесійны дыпламатычны работнік, цяпер з'яўляецца намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Заходняй Еўропе і Еўрапейскім Звязе. Раней яна працавала намеснікам пастаяннага прадстаўніка місіі ЗША ў НАТА і была прызначаная ў амбасады ЗША ва Украіне, Грузіі і Расіі.
эж