Першыя 15 чалавек, якія перахварэлі COVID-19, ужо сталі донарамі плазмы, якую будуць выкарыстоўваць пры лячэнні найбольш цяжкіх выпадкаў захворвання, паведамляе партал naviny.by.
Першыя шэсць чалавек здалі плазму ў Мінску, 21 красавіка такое ж мерапрыемства прайшло ў Віцебску.
Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх здаровых з заклікам стаць донарамі і дапамагчы лекарам выратаваць тых, хто цяжэй пераносіць гэтае захворванне.
Аб укараненні ў краіне вытворчасці плазмы з антыцеламі да каранавіруса для выкарыстання пры тэрапіі найбольш цяжкіх выпадкаў захворвання паведаміў 8 красавіка падчас анлайн-брыфінгу міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя на раніцу 20 красавіка, у Беларусі з пачатку пандэміі зафіксавана 6264 выпадкі каранавіруснай інфекцыі SARS-CoV-2. Выздаравелі і выпісаныя 514 пацыентаў. 51 чалавек памёр (плюс чатыры выпадкі за суткі). У 92 пацыентаў назіраецца цяжкая форма захворвання.
вс