Беларуская Служба

МТС прадаставіць медыкам безліміт інтэрнэту, хвіліны ва ўсе сеткі і планшэты для тэрміновай сувязі з калегамі

22.04.2020 13:31
Спецыяльная прапанова пачне дзейнічаць з 4 мая па 31 жніўня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/igorstevanovic

Аператар МТС плануе прадаставіць безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/сек і 3 тыс. хвілін ва ўсе сеткі краіны для медыкаў на карпаратыўных тарыфных планах. Таксама для тэрміновай сувязі з калегамі і абмену інфармацыяй у рамках барацьбы з COVID-19 медыкам плануецца перадаць 100 планшэтаў, гаворыцца на сайце мабільнага аператара, паведамляе партал газеты «Звязда».

Дадатковы галасавы і інтэрнэт-трафік будзе даступны для ўсіх медработнікаў, абаненцкія нумары якіх аформлены як на юрыдычную асобу, так і на саміх работнікаў, на карпаратыўных тарыфных планах. Спецыяльная прапанова пачне дзейнічаць з 4 мая па 31 жніўня.

Бонусы можна будзе падключыць з дапамогай USSD-запыту, бясплатнага званка ў кантактны цэнтр МТС або звярнуўшыся да мэнэджара.

вс