У Беларусі за парушэнне рэжыму самаізаляцыі з-за каранавіруса склалі больш за 200 адміністрацыйных пратаколаў. Пра гэта ў сераду падчас стрыма ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў, прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, інфармуе «Еўрарадыё». Паводле яе слоў, самы вялікі штраф склаў 45 базавых велічынь – 1215 рублёў (максімальна могуць аштрафаваць на 50 базавых велічынь). Раней чыноўнікі выказвалі меркаванне пра эфектыўнасць пакарання «рублём».
За апошнія суткі міліцыянеры і медработнікі праверылі 10 432 чалавек, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. 530 з іх адсутнічалі, але яны далёка ад дома не адлучаліся і іх знайшлі. А вось месцазнаходжанне 29 чалавек так і не выявілі (раней адзін гродзенец накіраваўся ў рэйс). У папярэдні дзень было праверана больш за 10 тысяч чалавек, адсутнічалі каля 350, але іх месцазнаходжанне было высветлена.
Падчас стрыму было прызнана, што ёсць супрацоўнікі міліцыі з каранавірусам, але іх колькасць не назвалі. Сілавікам рэкамендуюць насіць медыцынскія маскі.
вс