Беларуская Служба

Замежнікам спросцяць атрыманне беларускага грамадзянства

22.04.2020 17:16
Такія папраўкі плануецца разгледзець у першым чытанні на вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

У Беларусі можа быць спрошчаны працэс атрымання беларускага грамадзянства замежнікамі. Такія папраўкі плануецца разгледзець у першым чытанні на вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў, паведамляе «Тэлеграф».

У паведамленні гаворыцца, што плануецца спрасціць атрыманне беларускага грамадзянства тым замежнікам, якія атрымліваюць у Беларусі прафесійную адукацыю.

Таксама пад паскораны працэс змогуць патрапіць замежнікі, якія атрымалі ў Беларусі вышэйшую адукацыю і якія прапрацавалі ў краіне не менш за тры гады.

Могуць патрапіць пад спрошчаную працэдуру атрымання грамадзянства іншаземцы, якія знаходзяцца ў шлюбе з беларусамі не менш за тры гады, а таксама маюць дзяцей, грамадзян Беларусі.

вс