Беларуская Служба

Для барацьбы з каранавірусам Беларусь атрымае ад ЕЗ 60 мільёнаў еўра 

23.04.2020 07:29
Еўразвяз вылучыць грошы Беларусі ў рамках глабальнай праграмы падтрымкі ўдзельнікаў Усходняга партнёрства.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne pixbay

Пра гэта Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль паведаміў у тэлефлннай гутарцы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае "Еўрарадыё".

"Вярхоўны прадстаўнік, намеснік старшыні Барэль прыняў да ведама крокі, зробленыя Беларуссю на сённяшні дзень для запаволення распаўсюду каранавіруса ў краіне, і заклікаў працягваць гэтыя намаганні, следуючы рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя", — гаворыцца ў паведамленні Еўрасаюза.

Еўразвяз вылучыць грошы Беларусі ў рамках глабальнай праграмы падтрымкі ўдзельнікаў Усходняга партнёрства. На дапамогу краінам гэтай праграмы ЕС вылучыць 963 мільёны еўра.

Падчас гэтай гутаркі Барэль дамовіўся перанесці свой візіт у Беларусь, які быў намечаны на канец красавіка. 

эж