Група апазіцыйных палітыкаў заклікала беларусаў працягваць «Народны каранцін» аж да спаду эпідэміі. Яны таксама заклікалі людзей не выконваць «злачынных загадаў і распараджэнняў», - паведвмляе Наша ніва.
Зварот падпісалі Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Юры Хашчавацкі.
«На жаль усё, чаго мы з вамі асцерагаліся, адбываецца ў паскораным тэмпе», – пішуць яны ў звароце.
Кіраўнікі апазіцыі мяркуюць, што ў маштабах эпідэміі ў Беларусі вінаватая палітыка ўладаў.
«Злачынствы, якія прывялі да неапраўдана вялікай колькасці смерцяў у Беларусі, абавязкова будуць расследаваныя», – абяцаюць палітыкі.
– Нядаўна нашу з вамі правату пацвердзіла місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая выказала трывогу ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі», – пішацца ў звароце.
«Сорамна, што Беларусь сёння фігуруе ў загалоўках сусветных СМІ як прыклад ідыёцкіх паводзін падчас пандэміі», – гавораць палітыкі.
«Народны каранцін павінен працягвацца да таго часу, пакуль мы не дамо рады выбуху каранавіруса. Паводле прагнозаў, частковае аслабленне эпідэміі ў Беларусі магчымае ў чэрвені, калі мы будзем далей прымаць адэкватныя захады. Мы заклікаем грамадзян Беларусі працягнуць Народны каранцін да канца мая, – пішуць палітыкі. – Давайце прытрымлівацца рэкамендацый місіі СААЗ, парадаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі – заклікаюць апазіцыйныя палітыкі.
яс