Беларуская Служба

На вайсковым парадзе ў Мінску не будзе ветэранаў вайны

05.05.2020 08:25
4 траўня ў Беларусі было зарэгістравана 17 489 пацверджаных выпадкаў каранавіруса.
Ветэраны і Лукашэнка Фота: архіў БЕЛТА

На вайсковым парадзе ў Мінску не будзе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта ў панядзелак падчас відэасувязі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, адмяняцца не будуць. Але з-за сітуацыі з каранавірусам будуць "вельмі строга" падыходзіць да іх правядзення. Лукашэнка паабяцаў, што туды нікога сілай заганяць не будуць. Што да ветэранаў, то іх, наадварот, вырашылі не запрашаць, перадае "Еўрарадыё".

Беларускі кіраўнік нагадаў, што ветэранаў засталося некалькі тысяч чалавек, "і тым ужо больш за 90 гадоў". Паводле яго слоў, дзяржава і грамадскія арганізацыі не забываюць пра ветэранаў вайны. Але сёлета ім усім давядзецца застацца дома.

Тым часам у Беларусі працягваецца эпідэмія каранавіруса.  4 траўня ў Беларусі было зарэгістравана 17 489 пацверджаных выпадкаў каранавіруса, за суткі дадалося 784 выпадкі. Памерлі 103 чалавекі з COVID-19.

эж